viasna on patreon

У Бабруйску затрымліваюць актывістаў, якія збіраліся ехаць у Менск (абноўлена)

2010 2010-03-25T15:23:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatr-ni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18.15 - У Бабруйскім гарадскім судзе, куды была дастаўлена Таісія Кабанчук, актывістцы БХД паведамілі, што разгляд яе справы адбудзецца 31 сакавіка.

17.15 - Актывістаў БХД Яўгена Вішнякова і Максіма Чарняка супрацоўнікі міліцыі выпусцілі з пастарунку, пратрымаўшы каля 3-х гадзінаў па падазрэнні "у незаконным абарачэнні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў". Таісія Кабанчук дагэтуль міліцыянты не адпусцілі і ўсё ж збіраюцца везці ў гарадскі суд. 

15.58 - Затрыманых актывістаў БХД, Таісію Кабанчук і яшчэ двух сябраў партыі, прыгразілі адвезці ў гарадскі суд. Да гэтага часу супрацоўнікі міліцыі  трымалі іх у пастарунку на чыгуначным вакзале. 

***

Двух сябраў БХД супрацоўнікі міліцыі затрымалі на вакзале ў Бабруйску. Пра гэта літаральна толькі што па тэлефоне паведаміла мясцовая актывістка незарэгістраванай партыі Таісія Кабанчук. Падчас тэлефоннай размовы яна паведаміла, што яе акружылі 7 міліцыянтаў і некуды цянуць. Жанчына крычала і сувязь з ёй знікла.

Таісія Кабанчук якраз паехала на вакзал, каб высветліць, што будзе з тымі затрыманымі, якіх міліцыянты не пускалі на цягнік.

Мясцовыя актывісты распавялі, што шмат каму з іх учора позвы ў Бабруйскі УУС. Іх выклікаюць сёння, 25 сакавіка, на 16.00 да намесніка начальніка УУС Сяргея Малішэўскага. Гэта штогадовая практыка: такім чынам дэмакратычным актывістам не даюць выехаць на акцыю ў Менск. Таісія Кабанчук сёння таксама збіралася на 16.00 на “прыём” да Малішэўскага.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства