viasna on patreon

Бабруйск: Нікаго з 13 сябраў БХД не зарэгістравалі

2010 2010-03-26T06:36:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bxd_sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскім сябрам Партыі БХД патлумачылі адмовы ў рэгістрацыі па розных прычынах. Так, напрыклад, у Вячаслава Шэлега знайшлі тры несапраўдныя подпісы. Вячаслаў збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне камісіі на ўзроўне вобласці, і калі трэба будзе - дойдзе да суда. – Яны сказалі, што тры несапраўдныя подпісы, гэта якраз тая колькасць, якой дастаткова для адмовы ў рэгістрацыі мяне кандыдатам.  Але я з такім рашэннем нязгодны, таму буду дабівацца перагляду, - заявіў Вячаслаў Шэлег. 

У Ірыны Уваравай “знік” адзін ліст з подпісамі. Яна кажа, што мае на руках ксеракопіі ўсіх падпісных лістоў, і таксама  будзе разбірацца з гэтым пытаннем.  Аляксандру Сьянаву не прапусцілі з-за незадэклараваных акцыяў, пра якія жанчына даўно забыла. І такія прычыны знайшліся для ўсіх бабруйскіх вылучэнцаў ад БХД.  Таісіі Кабанчук адмову ў рэгістрацыі патлумачылі тым, што яна "збірала подпісы не па свайму раёну".

Вядома, што кандыдатам у дэпутаты стаў Андрэй Стаселовіч, сябра бабруйскай суполкі БСДП “Грамада”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства