viasna on patreon

Полаччына: пытанні з маёмасцю і прапіскай

2010 2010-03-26T06:53:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталі вядомымі вынікі рэгістрацыі партыйных і незалежных кандыдатаў у мясцовыя Саветы на Полаччыне.

У самім Полацку жаданне ўдзельнічаць у мясцовых выбарах выказалі толькі сябры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. З пяці заяўленых кандыдатур зарэгістраваныя як кандыдаты толькі тры асобы, усе – у гарадскі Савет. Пытанні ўзніклі з кандыдатам у абласны Савет Мікалаем Пракапенкам, які мае кватэры ў Полацку і Мінску. Зарэгістраваны спадар Мікалай у Мінску, а стала жыве ў Полацку. Гэта і сталася падставай для нерэгістрацыі. Канчаткова вырашыць гэтае пытанне павінны ў Віцебску, паколькі спадар Пракапенка вылучаны ў кандыдаты ад абласной партыйнай арганізацыі.

Яшчэ аднаго сябра “Справядлівага свету”, спадара Мікалая Шарсцюка, не зарэгістравалі на падставе недакладна, на думку камісіі, запоўненай дэкларацыі. Па словах спадара Мікалая, ён, аказваецца, павінен быў занесці ў дэкларацыю 10 гадоў таму угнаны аўтамабіль і тры гады як прададзены дом у г.п. Ветрына. Гарадская камісія дала спадару Шарсцюку 5-дзённы тэрмін на здабыванне даведак з ДАІ і БТІ аб стане з ягонай маёмасцю.

У Наваполацку зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў абласны Савет Сяргей Сідараў, сябра Партыі БНФ. Яшчэ адзін сябра БНФ, Уладзімір Кунцэвіч, адмовіўся ад рэгістрацыі напярэдадні паседжання. Па яго словах, сёлетнія мясцовыя выбары не даюць шанцаў на перамогу няўладным кандыдатам. Аднак спадар Кунцэвіч застаўся сябрам участковай камісіі.

Не быў зарэгістраваны незалежны кандыдат, вядомы ў Наваполацку журналіст, Аляксандар Муждабаеў. Падставай для нерэгістрацыі паслужыла тое, што спадар Аляксандар ужо з паўгады жыве і зарэгістраваны ў Полацку. Былі выказаны прэтэнзіі журналісту і з той нагоды, што ў графе “месца працы” ў яго напісана “часова не працуе”.

Дарэчы, у Наваполацку зарэгістраваных кандыдатаў павіншавалі са святам 25 сакавіка, нагадалі, што дэпутат мясцовых саветаў – пасада  палітычная і заклікалі бараніць незалежнасць Бацькаўшчыны.

Верхнядзвінская камісія зарэгістравала ўсіх вылучаных незалежных кандыдатаў – пяць у раённы і аднаго чалавека ў сельскі Саветы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства