viasna on patreon

Гомель: Адны і тыя ж подпісы абласная камісія прызнала, а гарадская - не

2010 2010-03-26T12:39:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhukouski_gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар па стварэнні партыі БХД па Гомелі Кастусь Жукоўскі

Каардынатар па стварэнні партыі БХД па Гомелі Кастусь Жукоўскі

Каардынатара па стварэнні партыі БХД па Гомелі Кастуся Жукоўскага не зарэгістравалі кандыдатам у гарсавет, але ён стаў кандыдатам абласнога Савета.

К. Жукоўскі зазначыў, што для яго вельмі дзіўна - чаму адныя і тыя ж подпісы ў абласной камісіі прызналі сапраўднымі, а ў гарадской - не.

- Мая ініцыятыўная група збірала подпісы ў адных і тых жа людзей - то бок, мы тлумачылі грамадзянам, што я вылучаюся і ў гарадскі і ў абласны Саветы. І людзі падпісваліся за мяне: на адным лісце - як за кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета, на другім – як за кандыдата ў дэпутаты гарадскога Савета. І вось адна камісія прызнае подпісы сапраўднымі, і я атрымліваю рэгістрацыю, а другая - падробленымі. Як такое можа быць? - здзіўляецца актывіст.

Па яго словах, такая ж сітуацыя і ў каардынатара па стварэнні партыі БХД Яўгена Якавенкі:  прайшоў кандыдатам у абласны Савет і было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у гарадскі Савет.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства