viasna on patreon

Затрыманыя наклады дзвюх газет

2010 2010-03-26T10:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stopp.jpg

25 сакавіка міліцыя затрымала наклады адразу двух недзяржаўных выданняў — «Витебский курьер» і «Наш дом».

Як паведаміла прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Наш дом», у другой палове дня (каля 15.00) на мяжы з Расіяй міліцыя затрымала машыну з 10 тысячамі асобнікаў газеты «Витебский курьер», якія вёз дырэктар прыватнага гандлёвага прадпрыемства «Витебский Корунд» Віктар Рамнёў (заснавальнік выдання).

Як паведаміў прэс-службе БАЖ юрыст Павел Левінаў, на В. Рамнёва склалі пратакол па ч. 2 арт. 22. 9 КаАП (распаўсюд перыядычных выданняў без выходных дадзеных) і адразу ж павезлі яго ў суд Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Па інфармацыі на 18.40, Віктару Рамнёву прысудзілі штраф у памеры 35 базавых велічынь і пастанавілі забраць затрыманы наклад.

Прыкладна каля 15.00 праваабаронцу і журналіста Валерыя Шчукіна, які вёз на сваім аўтамабілі 24 тысячы асобнікаў газеты «Наш дом», спынілі непадалёк ад Гомеля. Быў складзены пратакол вынятку накладу, а таксама пратакол па той жа ч. 2 арт. 22. 9 КаАП. Пасля гэтага Шчукіна адпусцілі. 26 сакавіка яго справу пачаў разглядаць раённы суд у Буда-Кашалёве.    

Нагадаем, што на мінулым тыдні віцебская міліцыя затрымала 50 тысяч асобнікаў газеты «Наш Дом», якую везлі са Смаленску актывісты аднайменнай грамадзянскай кампаніі Вольга Карач і Віктар Рамнёў.

азета «Витебский курьер» афіцыйна зарэгістраваная і друкуецца ў Расіі, дагэтуль змагаючыся за распаўсюд у Беларусі. 

Што да выдання «Наш дом», Мінінфармацыі адмовілася разглядаць дакументы аб яго рэгістрацыі, і цяпер яго заснавальнікі спрабуюць абскардзіць гэтае рашэнне. Пакуль безвынікова

Скаргу заснавальнікаў газеты «Наш дом» да Мінінфармацыі адхілілі

Яшчэ адно недзяржаўнае выданне не змагло зарэгістравацца (копія дакумента)

У Віцебску міліцыянты адабралі 50 тысяч асобнікаў незалежнай газеты

«Наш дом» будзе судзіцца

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства