Салігорскія ідэолагі атрымалі наганяй
14 красавіка адбылося паседжанне ідэалагічнага актыву горада беларускіх шахцёраў. Адна з асноўных нагодаў – надыходзячыя выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў. Нягледзячы на паказальную агулам тэхнічнасць і непублічнасць выбараў, выявіліся дзве праблемы – два дэмакратычныя кандыдаты, якія прайшлі працэдуру рэгістрацыі і праводзяць агітацыйную кампанію – Віктар Яўмененка і Аляксей Валабуеў.
На паседжанні разбіралася выбарчая кампанія ад самога пачатку. Напрыклад, рэзка крытыкавалася праца ідэолагаў тых прадпрыемстваў, чые супрацоўнікі ставілі подпіс у падтрымку незалежных вылучэнцаў.
У сувязі з будучай сустрэчай Аляксея Валабуева з выбаршчыкамі ідэолагаў прапрыемстваў абавязалі прысутнічаць і задаваць крытычныя пытанні. Прадстаўнікі штаба самога кандыдата на дадзеную інфармацыю адрэагавалі пазітыўна і спадзяюцца скарыстацца магчымасцю пагаварыць з такой колькасцю супрацоўнікаў ідэалагічнага апарата горада.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”