Камісіі вераць, што ў гендырэктара “Беларуськалія” акрамя аўтамабіля нічога няма
Падобна, Мінскую абласную выбарчую камісію не цікавяць дзіўныя парадоксы ў дэкларацыях аб прыбытках праўладных кандыдатаў, якія кідаюцца ў вочы звычайным выбаршчыкам.
У газету абласной вертыкалі “Мінская праўда” патэлефанаваў жыхар горада Салігорска і звярнуў увагу журналістаў на дзіўны, па ягоным меркаванні, факт. У аднаго з кандыдатаў па Салігорскай паўночнай выбарчай акрузе №55 - генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларуськалій” да 55 гадоў ва ўласнасці ёсць толькі легкавы аўтамабіль, і гэта прытым, што прыбытак генеральнага дырэктара за 2009 год склаў больш 156 мільёнаў рублёў.
У той жа час яго канкурэнт у гэтай акрузе, дзяжурны кантрольна-прапускнога пункта, валодае не толькі легкавым аўтамабілем, але кватэрай, жылым домам і гаражом, хоць яго прыбытак у 2009 годзе ў дзесяць разоў меншы.
Старшыня абласной выбарчай камісіі Аляксей Васільеў, каментуючы гэтую калізію ў інтэрв'ю абласной газеце, абмежаваўся канстатаваннем таго, што прэтэнзій з Салігорска ў абласную камісію не паступала, а раённыя тэрытарыяльныя камісіі абавязкова правяраюць дакладнасць звестак аб прыбытках.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”