Мазыр: Канцэрт як форма сустрэчы з выбаршчыкамі (+ фота)
18 красавіка адбылася другая сустрэча кандыдатаў у дэпутаты Франака Вячоркі (Станцыйная выбарчая акруга № 25 у Мазырскі райсавет) і Ўладзіміра Целяпуна (Палеская выбарчая акруга № 43 у Гомельскі абласны Савет) з выбаршчыкамі мікрараёна “Чыгуначны” Мазыра. На гэты раз быў абраны фармат канцэрт-сустрэча.
Канцэрт-сустрэча адбылася на пляцоўцы каля будынку Дома культуры “40 год Кастрычніка”. У сам Дом культуры кандыдаты ў дэпутаты на гэты раз не пайшлі самі, бо там холадна, а пасля адмовы ў першы раз 15 красавіка – і не хацелася.
На вуліцы сабралася нямала жыхароў мікрараёна “Чыгуначны” і дзякуючы гукаўзмацняльнай апаратуры, яны маглі чуць прамовы кандыдатаў і спевы бардаў.
Міліцыя на адлегласці нагадвала аб сваёй прысутнасці толькі ў выглядзе міліцэйскага аўтамабіля. Усё мерапрыемства здымалася на відэакамеру невядомым прасутным аператарам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”