viasna on patreon

У Верхнядзвінску з інфармацыяй пра кандыдатаў не спяшаюцца

2010 2010-04-19T13:40:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Са значным спазненнем з’явілася афіцыйная інфармацыя аб кандыдатах у раённы савет у Верхнядзвінску. Паводле арт. 45 Выбарчага кодэксу, інфармацыйныя матэрыялы з біяграфіямі кандыдатаў павінны з’явіцца на ўчастках для галасавання за 14 дзён да выбараў. У Верхнядзвінску яны былі развешаны толькі 16 красавіка, у пятніцу, і тое толькі пасля неаднаразовых зваротаў кандыдата Валянціны Кудлацкай, прадстаўніцы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. Па словах Валянціны Кудлацкай, якая абыходзіла сваю выбарчую акругу “ад дзвярэй да дзвярэй”напрыканцы мінулага тыдня, многія верхнядзвінцы нават не ведалі, што адбываюцца нейкія выбары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства