Баранавічы: Сябра Партыі БНФ выходзіць са складу ўчастковай камісіі
Адзіны ў Баранавічах сябра ўчастковай камісіі ад Партыі БНФ Алесь Грыцавец 17 красавіка напісаў заяву аб выхадзе са складу камісіі № 29 (выбарчая акруга № 18).
Раней паведамлялася, што ў Баранавічах толькі партыі БНФ і БСДГ вылучылі сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. З усіх прадстаўленых кандыдатур быў зарэгістраваны ў склад участковай камісіі № 29 па выбарах дэпутатаў Баранавіцкага гарадскога савета дэпутатаў толькі адзін чалавек: Алесь Грыцавец ад Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Менавіта па гэтай выбарчай акрузе спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарсавета сябра Партыі БНФ Віктар Мязяк. Баранавіцкая гарадская выбарчая камісія не зарэгістравала не толькі Віктара Мезяка, але і ўсіх астатніх дэмакратычных вылучэнцаў, таму Алесь Грыцавец палічыў бессэнсоўным працаваць ва ўчастковай выбарчай камісіі. Да таго ж па гэтай акрузе, як і па абсалютнай большасці ў Баранавічах, выбары будуць безальтэрнатыўнымі і без кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”