viasna on patreon

Праўладны кандыдат у Гомельскі абласны савет нічога не абяцае, але выслухае ўсіх

2010 2010-04-21T11:09:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўладныя кандыдаты ва ўсю выкарыстоўваюць для рэкламы саміх сябе дзяржаўныя газеты. Прынамсі, ва ўсіх раенках Гомельскай вобласці былі надрукаваны змястоўныя інтэрв'ю і артыкулы, прысвечаныя «дзяржаўным» кандыдатам у абласны і раенныя саветы. Праўда, не было публікацый пра дэмакратычных кандыдатаў — пра якія роўныя ўмовы можна казаць?

Напрыклад, раенная газета «Лоеўскі край» змясціла інтэрв'ю з кандыдатам у дэпутаты абласнога савета, старшыней камітета па сельскай гаспадарцы аблвыканкама Валянцінам Бабком. Журналіст запытаўся: «Скажыце, толькі чэсна, чым канкрэтна дэпутат аблсавета можа дапамагчы жыхарам нашага рэгіену?». На гэта быў дадзены адказ, што «пустых абяцаняў даваць не буду. Не хачу выглядаць у вачах людзей пусталовам. Хачу падкрэсліць:кожны, хто да мяне звернецца, будзе выслуханы». Вось што канкрэтна будзе рабіць для жыхароў Лоеўскага раена іх прадстаўнік у абласным савеце — выслухіваць іх. Дарэчы, пажадаем жыхарам Лоеўскага раена, каб яны часцей бачылі свайго новага дэпутата аблсавета, а што ім стане Бабок — ніхто не сумняваецца, акруга — безальтэрнатыўная. Дарэчы, мясцовыя жыхары распавялі нам, што дэпутат аблсавета 25 склікання, які балатаваўся па Лоеўскай акрузе на мінулых выбарах, намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама Вячаслаў Дарошчанка наведаў Лоўеўскі раен толькі некалькі разоў — перад выбарамі-2007. Больш яго тут не бачылі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства