viasna on patreon

Бабруйск: Участковыя камісіі атрымалі негалосны загад “рабіць 80 працэнтаў”

2010 2010-04-21T11:19:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін з сябраў участковых камісіяў распавёў бабруйскім праваабаронцам, што яго калегі атрымалі негалосны загад “зверху”.

- Нягледзячы на адменены парог яўкі нам сказалі “рабіць” 80 працэнтаў”, - распавёў сябра камісіі. – Але акарамя гэтага прагучалі і канкрэтныя прозвішчы, якім трэба зладзіць “правал” на гэтых выбарах.

 

У прыватнасці, размова ідзе пра Міхаіла Кавалькова, старшыню Свабоднага прафсаюза беларускага, які балатуецца па Бахараўскай выбарчай акрузе № 20. Трэба адзначыць, што ў Міхаіла тры апаненты на акрузе, па іншых акругах, у асноўным, ідзе па два чалавекі. Такая “шматлюднасць” можа значна спрасціць працу фальсіфікатарам.

 

Акрамя Кавалькова ў “чорным спісе” ёсць і іншыя прозвішчы, - дадае сябра ўчастковай камісіі. – Была размова пра некага з ААТ “Белшына”, але па майму ўчастку такія не ідуць. Сказалі, што гэты чалавек не падтрымлівае палітыку прэзідэнта, таму яго ў гарсавет пускаць нельга.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства