viasna on patreon

Уладзімір Навасяд: Клімату даверу няма

2010 2010-04-22T10:38:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбары ў мясцовыя Саветы - гэта самае галоўнае мерапрыемства з існуючай трыяды: мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, упэўнены Уладзімір Навасяд. Зараз ён з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Пляханаўскай выбарчай акрузе № 10 Ленінскага раёна сталіцы. У свой час ён быў дэпутатам гарадскога Савета, Вярхоўнага Савета, а таксама засядаў у Палаце прадстаўнікоў.

- Нягледзячы на змены ў выбарчым кодэксе, прынятыя да цяперашніх выбараў, яны мала чым адрозніваюцца ад папярэдніх кампаній, - кажа палітык. - Любая змена ў дадзеным кантэксце павінна пераследваць адзіную мэту - усталяванне клімату даверу паміж рознымі палітычнымі суб'ектамі, якія ўдзельнічаюць у выбарах. Паколькі дэмсілы не прымалі ўдзелу ў гэтых зменах, то клімату даверу як такога няма. Падабаецца гэта ўлады ці не, але прызнанне дэмакратычнасці выбараў - гэта найперш прэрагатыва апанентаў улады, а не еўрапейскай супольнасці ці выбарчай камісіі. Калі апаненты прызнаюць дэмакратычнасць вынікаў выбараў, значыць, яны легітымныя. Але, думаю, што на мясцовых выбарах гэтага не здарыцца, таму што адбываецца зняццё кандыдатаў дэпутаты, няўдзел у кампаніі асобных палітычных суб'ектаў і г.д.

Нягледзячы на пачатак датэрміновага галасавання, Уладзімір Новосяд перакананы, што агітацыйную працу неабходна працягваць да апошняга.

- Выбары - гэта легальная магчымасць займацца палітычнай дзейнасцю, - заўважыў кандыдат у дэпутаты. -- Калі яны пачынаюцца, то адразу ператвараюцца ў забег на кароткую дыстанцыю, і тут трэба адпрацаваць да апошняга. Як у боксе, дзе ў апошнія секунды трэба змагацца яшчэ мацней, чым напачатку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства