viasna on patreon

Гомель: Міліцыя і выбарчыя камісіі бяссільныя?

2010 2010-04-22T13:45:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты ствараемай партыі БХД штодня выклікаюць міліцыю, каб зафіксаваць правапарушэнні з боку праўладных кандыдатаў. Як распавеў каардынатар ствараемай партыі Кастусь Жукоўскі, штодня актывісты змагаюцца з тым, што невядомыя заклеіваюць іх агітацыйныя ўлеткі, размешчаныя на прыпынках грамадскага транспарту і адмыслова абсталяваных стэндах. «Нашы ўлеткі заклеіваюць улеткамі праўладных кандыдатаў. І ніхто нічога не можа зрабіць з гэтым парушэннем закона — і міліцыю мы вылікалі, і ў камісію скардзіліся — выніку няма. Кожны раз, калі мы выклікалі міліцыю, то быў складзены пратакол агляду месца правапарушэння. Але які вынік гэтага — невядома», - патлумачыў Жукоўскі.

Па яго словах, сення, 22 красавіка, ен з групай падтрымкі злавілі на прыпынку грамадскага транспарту невядомага грамадзяніна, які залепліваў белым аркушом паперы агітацыйную ўлетку кандыдата ў абласны савет, каардынатара БХД Святаслава Шапавалава. Актывісты затрымалі невядомага і выклікалі міліцыю, якая склала пратакол дагляду месца правапарушэння. «Цікава, як бы мы ні звярталі ўвагу уладаў — міліцыі, камісіі на парушэнні закона з боку праўладных кандыдатаў — рэакцыі няма. А разам з тым мяне ўчора акруговая камісія папярэдзіла пра тое, што як быццам я распаўсюджваў улеткі без выходных дадзеных, хатя гэта не адпавядае рэчаіснасці», - заўважыў Жукоўскі.

Ен балатуецца ў абласны савет па Студэнцкай акрузе №15.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства