viasna on patreon

“Датэрміновы” аўрал апанаваў сталічныя вну

2010 2010-04-23T13:48:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/studenctva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 23 красавіка, а 15-ай гадзіне адбудзецца тэрміновая нарада рэктараў вышэйшых навучальных установаў Менску, якую збірае міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Да 14-ай гадзіны ўсе 100% студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, павінны прагаласаваць. Пра такую ўстаноўку “зверху” паведаміў выкладчык адной са сталічных вну.  

Пакуль жа ў кожным сталічным універсітэце праводзяцца сходы выкладчыкаў. А студэнтаў тым часам адпускаюць з заняткаў, каб паспелі прагаласаваць.

- Ва ўсіх дэканатах ёсць спіскі тых, хто прагаласаваў датэрмінова і хто не. Гэта датычыць студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах. Ёсць групы, у якіх не прагаласавалі па 6-10 чалавек - гэта амаль усе студэнты, якія жывуць у інтэрнатах, - распавёў выкладчык.

Дарэчы, пра прынцыповае нежаданне студэнтаў галасаваць датэрмінова даводзілася чуць гэтымі днямі і ў грамадскім транспарце. “Калі нас выклічуць і запатрабуюць патлумачыць, чаму мы яшчэ не прагаласавалі, скажам што не было часу, паколькі працуем у прыёмнай камісіі”, - так, напрыклад, у адным са сталічных тралейбусаў дамаўляўся адзін са студэнтаў па тэлефоне са сваім, відаць, аднагрупнікам.

Адміністрацыі некаторых вну заманьваюць на датэрміновае галасаванне “пернікам”. Напрыклад, студэнтам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта – тым, хто прагаласуе да пятніцы – паабяцалі тры выходныя дні.

Не засталіся па-за справай і іншыя прадстаўнікі галіны адукацыі. Нвпрыклад, у Маскоўскім раёне сталіцы настаўнікі школы №206 тэлефануюць бацькам сваіх вучняў з “запрашэннем” прагаласаваць датэрмінова па Слабадской і Праўдзінскай выбарчых акругах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства