viasna on patreon

Жлобінскі раён: Колькасць атрыманых бюлетэняў выбаркам у акце запісаў алоўкам

2010 2010-04-24T12:08:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dokyment.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобінскім раёне выяўлена, што ў акце выбарчай камісіі колькасць атрыманых бюлетэняў для галасавання запісана  алоўкам. Прадстаўнікі мясцовай апазіцыі  лічаць, што такім чынам рыхтуецца фальсіфікацыя вынікаў выбараў у мясцовыя Саветы. 

 

Вось што распавёў Валерый Рыбчанка, кіраўнік Жлобінскай раённай арганізацыі партыі "Справядлівы свет":

 

- 23 красавіка я пабываў на выбарчым участку ў гарадскім пасёлку Стрэшын. Там на стале знаходзіліся два акты, якія адносяцца да іншага выбарчага ўчастку - Шыхаўскога. Гэта былі акты аб перадачы на выбарчы ўчастак бланкаў бюлетэняў для галасавання.

 

Па словах В. Рыбчанкі, акты падпісаныя старшынём Шыхаўской участковай выбарчай камісіі, які атрымліваў бланкі бюлетэняў, і старшынямі вышэйстаячых камісій, якія гэтыя бланкі перадавалі.

 

- Колькасць бланкаў бюлетэняў па выбарах у раённы Савет запісана чарнілам. У райсавет там балатуецца адзін кандыдат - ад улады. А ў такім самым акце па выбарах у Гомельскі абласны Савет колькасць бланкаў бюлетэняў запісана алоўкам, што дазваляе змяніць лічбы. У абласны Савет там балатуюцца два кандыдаты, адзін з іх - Яўген Басарэўскі з нашай партыі, - гаворыць В. Рыбчанка.

 

Ён паведаміў, што зрабіў фотаздымкі актаў і што па выяўленым факце будзе накіраваны дакумент для разгляду ў вышэйстаячыя выбарчыя камісіі. Але прадстаўнікі апазіцыі ў Жлобіне не вераць у тое, што выбары пройдуць сумленна.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства