Віцебск: Задзейнічаны грамадскі дзяржрэсурс
Прадзяржаўныя грамадскія аб'яднанні г.Віцебска правялі сумесную сустрэчу ў падтрымку маючых адбыцца 25 красавіка выбараў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі гарадская арганізацыя БРСМ, савет ветэранаў, гарадскі савет жанчын, федэрацыя прафсаюзаў, маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Спадчына», а таксама гарадская арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.
Сустрэча адбылася ў Віцебскім навучальным цэнтры прафсаюзаў. Супрацоўнік цэнтра Таццяна Андрэеўна Верамей, дзеючы дэпутат гарсавету, прадставіла прысутным прэзентацыю па пытаннях асаблівасцяў выбарчай сістэмы Беларусі.
Па выніках абмеркавання ўдзельнікі акцыі аднадушна выказаліся аб неабходнасці кожнага наведаць красавіка 25 выбарчыя ўчасткі і падтрымаць сваімі галасамі годных кандыдатаў, здольных прадуктыўна працаваць у складзе гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў, адстойваючы інтарэсы жыхароў Віцебшчыны.
Прысутныя адзначылі, што ў адказныя моманты жыцця асабліва важна аб'ядноўвацца, нягледзячы на розныя аб'яднання і назвы, для сумеснага прыняцця лёсавызначальных рашэнняў. Выбары ў мясцовыя Саветы - як раз адзін з такіх момантаў, калі неабходная кансалідацыя ўсіх прагрэсіўных сілаў рэгіёну.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"