Міншчына: Загадка малых гарадоў?
Газета менскай абласной вертыкалі “Мінская праўда” паведаміла, што на Міншчыне пачаў працу 1091 участак датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў. А сярод тых, хто ў ліку першых прыйшоў аддаць свой голас за выбранніка, пераважна людзі пажылога веку.
Журналіст газеты Уладзімір Стрэльскі сцвярджае, што частка жыхароў райцэнтраў, найболей буйных гарадоў - такіх, як Маладзечна, Жодзіна, Барысаў, Салігорск, у датэрміновым галасаванні прымаюць удзел таму, што пасля суботніка плануюць адправіцца на дачу і ў вёску, дзе жывуць састарэлыя бацькі.
Чаму датэрмінова і актыўна галасуюць жыхары меньш буйных населеных пунктаў, журналіст не тлумачыць. Як вядома, па дадзеных на 23 красавіка, у Менскай вобласці прагаласавала 15 працэнтаў выбаршчыкаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”