Брэсцкая гарадская камісія не ўказала адукацыю незалежнага кандыдата
Брэсцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання вырабіла агульны плакат з біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання па выбарчай акрузе № 14.
У біяграфічных дадзеных незалежнага кандыдата Шутавай Вольгі Мікалаеўны не пазначана яе адукацыя, нягледзячы на тое, што ў яе біяграфічных дадзеных, выкладзеных у анкеце, зацверджанай пастановай ЦВК ад 12.01.2010 за № 3, ёсць запіс: «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна. Нададзена квалфікацыя настаўнік расейскай мовы і літаратуры».
Такім чынам гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія распаўсюдзіла выбаршчыкам няпоўную інфармацыю аб біяграфічных дадзеных кандыдата.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”