Аршанскі раён: Сустрэчу прызначылі і... сарвалі
У Аршанскім рэгіёне апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты сутыкаюцца з процідзеяннем улад. Метады гэтага самога процідзеяння з часам становяцца ўсё больш тонкімі і ўдасканаленымі. Так, акруговая выбарчая камісія прызначыла сустрэчу кандыдата ў дэпутаты Бабінічскага сельскага Савета Аршанскага раёна Хведара Муханава ў актавай зале селекцыйна-гібрыднага цэнтра “Задняпроўскі”. Варта нагадаць, што Муханаў з'яўляецца старшынёй Аршанскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада). У прызначаны час кандыдат прыйшоў па ўказаным адрасе, але…ні адзін супрацоўнік на сустрэчу не прыйшоў. Як высветлілася, сустрэча была прызначаная на працоўны час, і адміністрацыя прадпрыемства проста проста не адпусціла работнікаў.
Пікантнасць сітуацыі складаецца ў тым, што супернікам Муханава з'яўляецца як раз дырэктар таго самага СГЦ “Задняпроўскі” Анатоль Міхайлаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”