Найноўшае ў прычынах парушэнняў выбарчага закону ў Магілёве: хакеры
Няправільная дата правядзення першага пасяджэння абласной выбарчай камісіі на афіцыйным сайце Магілёўскага аблвыканкама магла з’явіцца з-за тэхнічнага збою альбо несанкцыянаванага знешняга ўздзеяння (хакернай атакі). Па версіі Магілёўскай абласной камісіі, хакеры “атакавалі” сайт аблвыканкама і збілі дату правядзення першага пасяджэння камісіі. Такі адказ атрымаў праваабаронца Барыс Бухель за подпісам старшыні абласной выбарчай камісіі Валеры Берастава.
Нагадаем, што праваабаронцы скардзіліся з нагоды фарміравання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі амаль за месяц да абвяшчэння даты выбараў. Адпаведная інфармацыя пра гэта была размешчана на афіцыйным сайце аблвыканкама ў раздзеле “Выбары” 28 снежня 2009 г.
“Праваабронцы за свабодныя выбары”