viasna on patreon

Бабруйск: Напярэдадні выбараў кандыдату сказалі, што “ён прайграе”

2010 2010-04-25T12:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты ў абласны Савет па Мінскай выбарчай акрузе № 10, сябра бабруйскай суполкі БХД Вячаслаў Шэлег накіраваўся ў акруговую камісію, каб даведацца аб рашэнні наконт яго скаргі. Нагадаем, што дэмакратычны актывіст падаў скаргу ў камісію, калі ўбачыў, што за яго апанента Аляксандра Казлова ў акрузе распаўсюджваюць адксеракапіраваныя ўлёткі.

- Мне сказалі, што няма магчымасці даведацца, хто і з якой мэтай нарабіў гэтых ксеракопіяў улётак Казлова, - распавядае Вячаслаў Шэлег. – Вось калі б я злавіў яго за руку, была б іншая размова. Сябры камісіі нават пажартавалі: “Мабыць, гэта вы, Шэлег, нарабілі гэтых ўлётак, каб дыскрэдытаваць суперніка?”

На гэтай жа сустрэчы з сябрамі акруговай камісіі Вячаслаў Шэлег даведаўся, што “прайграе выбары”:

- Старшыня камісіі Лілія Жук сказала, што ў мяне значна менш галасоў, чым у Казлова. Патлумачыла гэта тым, што ў нашай акрузе жыве шмат працоўных ААТ “Белшына”, і быццам бы яны ўсе галасуюць за Аляксандра Казлова, які займае пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы. Не разумею, як можна казаць, што кандыдат прайграе, калі выбары яшчэ не адбыліся?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства