viasna on patreon

Менск: У Інстытуце нацыянальнай бяспекі за кандыдата ад Партыі БНФ – 1 голас

2010 2010-04-25T14:05:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 10.40 закончыўся падлік галасоў на выбарчым участку, што месціцца ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі КДБ (Партызанскі раён у Менску, Першамайская выбарчая акруга, участак №10). Тут галасуюць курсанты гэтай навучальнай ўстановы. Паколькі яна прыраўненая да вайсковай часткі, то пры наяўнасьці 100% прагаласаваўшых тут дазваляецца адразу прыступаць да падліку галасоў, не чакаючы 20-00.
Зразумела, што пераважная большасьць курсантаў прагаласавала датэрмінова - са 112 выбаршчыкаў, якіяя былі ўнесеныя тут у спісы для галасаваньня прагаласавалі датэрмінова ажно 95, што складае 85 адсоткаў.
Таксама прадказальна, што абсалютную большасьць галасоў тут набраў кандыдат ад улады - таварыш Несцераў, праходчык будаўнічага ўпраўлення Метрабуд.
Але цікава, што 1 голас тут быў аддадзены і кандыдату ад Партыі БНФ Вадзіму Канапацкаму, намесніку старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ. Што канешне - няшмат. Але ж гаворка пра асноўную апазыцыйную партыю!
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства