Гародня: МТС заклікае на выбары
https://spring96.org./be/news/33673
2010
2010-04-25T14:38:12+0300
2010-04-25T14:38:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гародні тэлефонная кампанія МТС працягвае запрашаць сваіх абанентаў на выбарчыя ўчасткі. Сёння, 25 красавіка, пайшла другая хваля СМС-рассылкі. У паведамленнях, якія атрымліваюць адрасаты сказана: “…Вас ждут на избирательных участках с 8.00 до 20.00”.
Яшчэ раней стала вядома, што замоўцам гэтых СМС-рассылак выступіў Гарадзенскі аблвыканкам. Цікава, па якім праве дзяржаўная структура выканаўчай улады ўмешваецца ў працу прыватнай камерцыйнай фірмы? Калі ж рэклама аплачана, то паўстае яшчэ больш натуральнае пытанне: з якіх сродкаў узятыя грошы на такія непрадугледжаныя выдаткі?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”