Магілёў: Кандыдат у дзень выбараў атрымаў позву ў КДБ
https://spring96.org./be/news/33679
2010
2010-04-25T14:55:26+0300
2010-04-25T14:55:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння, 25 красавіка, кандыдат у дэпутаты ў гарадскі Савет па Крупскай выбарчай акрузе №7 і адначасова лідэр магілёўскага аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Ірхо атрымаў па пошце позву явіцца 25 красавіка ў Магілёўскі аддзел КДБ. Аляксандр Ірхо адзначае, што ў позве не пазначана, у якасці каго яго выклікаюць.
Не выключаана, што выклік у КДБ звязаны з тым, што Аляксандр не з’явіўся па позве ў падаткавую інспекцыю, куды яго выклікалі напярэдадні. Нагадаем, што 23 красавіка пры выхадзе з пад’езда свайго дома Аляксандру Ірхо была ўручана позва з рук супрацоўнікаў падаткавай інспекцыі, але за атрыманне яе ён не распісаўся.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”