Магілёў. Затрымана кандыдат ад БХД, якая злавіла за руку фальсіфікатараў
Кандыдат у дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў сябра камісіі з пастаўленымі птушкамі за кандыдатаў у дэпутаты.
“Я стаяла і размаўляла з адной з сяброў выбарчай камісіі, калі яе паклікалі іншыя сябры камісіі і нешта далі ў рукі, - распавядае Марыя Кульманава, - калі ж я запытала, што гэта, то жанчына адказала, што гэта бюлетэні, якія яе папрасілі ўкінуць у скрыню сябры выбарчай камісіі”.
Кандыдат у дэпутаты выхапіла гэтыя бюлетэні з прастаўленымі птушкамі. Адзін з іх аказаўся бюлетэнь па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў, другі ў абласны. У першым птушка стаяла пад прозвішчам кандыдата ў дэпутаты Сяргея Мачэкіна, у другім – насупраць Аляксандра Курсакова. З гэтымі бюлетэнямі жанчына пайшла да старшыні выбарчай камісіі, які прызнаў, што гэта з’яўляецца парушэннем.
Пачаўся разбіральніцтва. Кандыдату ў дэпутаты супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на ўчастку, заламалі рукі, адабралі бюлетэні і павялі ў кабінет старшыні камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”