Брэст: Жыхары 298 кватэр не ўключаны ў спісы выбаршчыкаў
https://spring96.org./be/news/33703
2010
2010-04-25T15:26:00+0300
2010-04-25T15:26:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхар дома № 101 па вул. Суворава сп. Матуз А.Ф. прыйшоў сёння на ўчастак для галасавання № 108, які знаходзіцца ў інтэрнаце па вул. Суворава, і даведаўся, што кватэры ў яго доме і доме № 101-А па вул. Суворава не ўключаны ў спісы выбаршчыкаў. У кожным з дамоў знаходзіцца па 149 кватэр. Такім чынам, жыхары 298 кватэр не ўнесены ў спісы, а выбаршчыкі не былі запрошаныя на выбары.
Па гэтаму факту сп. Матуз А.Ф. звярнуўся да старшыні участковай выбарчай камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”