viasna on patreon

Брэст: Скрыні для датэрміновага галасавання і перанасныя скрыні знаходзіліся па-за межамі ўчастка

2010 2010-04-25T16:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзень выбараў на выбарчым участку № 55, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 7 горада Брэста,  скрыні для датэрміновага галасавання і перанасныя скрыні знаходзіліся па-за межамі ўчастка. Адпаведна, назіральнікі і сябры камісіі не маглі сачыць за іх захаванасцю.

Назіральнік Сяргей Вакуленка звярнуў увагу старшыні камісіі Браценковай Н.Г. на недапушчальнасць такога ў выбарчым працэсе. На што атрымаў адказ, што сябры камісіі так вырашылі. Назіральніку прыйшлося паказаць Рэкамендацыі  ЦВК па правядзенні выбараў. Толькі пасля гэтага скрыні вярнулі ў памяшканне, дзе яня даступныя да нагляду сябраў выбарчай камісіі.

С. Вакуленка накіраваў паведамленне ў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію аб парушэнні сябрамі камісіі Артыкула № 51 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства