viasna on patreon

Неверагодна, але факт: Чатыры кандыдаты ў дэпутаты ў Чысці аказаліся адначасова сябрамі ўчастковых камісій

2010 2010-04-25T18:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзень асноўнага галасавання, 25 красавіка, высветлілася, што чатыры кандыдаты ў дэпутаты Чысцінскага сельскага Савета дэпутатаў: Мірошнікаў Сяргей Мікалаевіч - акруга №12; Курыловіч Галіна Аляксандраўна - акруга №1; Ульчыц Алена Міхайлаўна - акруга №3; Бажко Станіслаў Альбертавіч - акруга №7 адначасова з'яўляюцца сябрамі ўчастковых выбарчых камісій. Мірошнікаў С.М. - сябра ўчастковай выбарчай камісій №72; Курыловіч Г.А. - старшыня ўчастковай выбарчай камісій №73; Ульчыц А.М. - сакратар участковай выбарчай камісій №73; Бажко С.А. – сябра ўчастковай выбарчай камісій №74.

У адпаведнасці з ч.20 арт.68 Выбарчага кодэкса, “паўнамоцтвы асобы, вылучанай кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў, якая ўваходзіць у склад Цэнтральнай камісіі, акруговай, тэрытарыяльнай, участковай выбарчай камісіі, лічацца спыненымі з моманту рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты”. Такім чынам, Мірошнікаў С.М., Курыловіч Г.А., Ульчыц А.М., Бажко С.А. здзейснілі грубае парушэнне выбарчага заканадаўства.

Кандыдат у дэпутаты Чысцінскага сельскага Савета Уладзіславаў Звернік па дадзеных фактах грубага парушэння закона падаў заявы ў пракуратуру Маладзечанскага раёна і Цэнтральную камісію. У заявах выкладзена просьба правесці расследаванне і прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагавання і прызнаць выбары па ўчастках №72, №73, №74 Маладзечанскага раёна неадбыўшыміся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства