Салігорск: Назіральнікі ад згуртавання казакаў пагражалі даверанай асобе Аляксея Валабуева
У Салігорску назіральнікі ад згуртавання казакаў на адным з участкаў для галасавання пагражалі збіццём даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты Аляксея Валабуева Івану Шылу і актывісту выбарчага штаба Андрусю Тычыну. Ужываючы нецэнзурную лаянку і знявагі, казакі-назіральнікі запатрабавалі ад маладых людзей пакінуць тэрыторыю школы, на якой месціцца ўчастак.
Прыгэтым супрацоўнік міліцыі, які знаходзіўся побач, ніяк не адрэагаваў на дзеянні казакаў.
Сітуацыя скончылася нічым. Але, пасля таго, як Іван Шыла зрабіў заўвагу старшыні камісіі пра прысутнасць у залі для галасавання праўладнага кандыдата, ваеннага камісара Валерыя Заінчкоўскага, пагрозы працягнуліся ў бок Андруся Тычыны, які выйшаў на вуліцу.
Актывісты выбарчага штаба Валабуева падрыхтавалі скаргу ў міліцыю і ўчастковую камісію з патрабаваннем пазбавіць рэгістрацыі назіральнікаў ад згуртавання казакаў Салігорска.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”