viasna on patreon

Назіральніка Пятроўскага выдалілі з дапамогай міліцыі

2010 2010-04-25T18:33:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З выбарчага участка №57 Чыгуначнай выбарчай акругі №20 былі выдаленыя назіральнік Віктар Пятроўскі і давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Фёдара Масленнікава Міхась Пашкевіч.

Старшыня камісіі  Васіль Ананька не патлумачыў прычын свайго рашэння і адмовіўся пісьмова яго афармляць. Ён выклікаў міліцыянта і загадаў выдаліць іх з памяшкання.

Падставай для выдалення, на думку назіральніка, паслужыў факт перадачы старшыні камісіі “Акта аб парушэннні арганізацыі галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка” (арт.54 Выбарчага Кодэксу). Назіральнік зафіксаваў, што сябры камісіі атрымалі для галасавання па месцы пражывання выбаршчыкаў большую, чым неабходна колькасць бюлетэняў, прычым не было нават папярэдне аформленага ўкладнога ліста са спісам такіх выбаршчыкаў.

На дзеянні старшыні ўчастковай камісіі пададзеная скарга ў акружную выбарчую камісію.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства