viasna on patreon

Віцебск: Галасаванне праходзіць са стандартнымі парушэннямі

2010 2010-04-25T18:57:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uch17.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галасаванне, якое ў цяперашні час праходзіць на участках Віцебска, адзначаецца тымі ж парушэннямі выбарчага заканадаўства, што і на папярэдніх выбарах. А менавіта: бюлетэні для галасавання выдаюцца без прад'яўлення пашпарта або іншых дакументаў, якія сведчаць асобу. У кабінках для таемнага галасавання без усялякай неабходнасці знаходзяцца староннія людзі - часцей за ўсё знаёмыя і сваякі, тых, хто галасуе.

Месцы для назіральнікаў на выбарчых участках размешчаны такім чынам, што яны не могуць у поўнай меры назіраць за ўсім працэсам галасавання.

У інфармацыі аб кандыдатах у дэпутаты адсутнічаюць абавязковыя звесткі аб іх сукупным гадавым даходзе за 2009 год.

На шэрагу выбарчых участкаў не вывешаныя для агульнага азнаямлення копіі пратаколаў з інфармацыяй аб колькасці бюлетэняў, выдадзеных для датэрміновага галасавання. У прыватнасці, копіі пратаколаў адсутнічалі на ўчастку № 17 (выбарчая акруга № 21 па выбарах у гарсавет / выбарчая акруга № 57 па выбарах у аблсавет), № 51 (выбарчая акруга № 36 па выбарах у гарсавет / выбарчая акруга № 53 па выбарах у аблсавет).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства