viasna on patreon

Магілёў: Праваабаронцу Аляксея Колчына выдалілі з выбарчага участка

2010 2010-04-25T20:20:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцу Аляксея Колчына выдалілі з выбарчага ўчастка №12, што знаходзіцца ў памяшканні Магілёўскага прафесійнага ліцэя №1, роўна праз пяць хвілін пасля пачатку падліку галасоў выбаршчыкаў.  На гэтым участку праваабаронца быў зарэгістраваны ў якасці назіральніка ад Магілёўскага праваабарончага цэнтра.

“Калі пачаўся падлік галасоў я ўстаў і падыйшоў бліжэй, каб бачыць працэдуру падліку,  - гаворыць Аляксей, - старшыня выбарчай камісіі загадаў мне заняць месца для назіральнікам, на што я адказаў, што там нічога не бачна”.

Пасля таго як Аляксей адмовіўся падпарадкавацца жаданню старшыні выбарчай камісіі той загадаў супрацоўніку міліцыі выправадзіць яго з участка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства