Віцебшчына: Улёткі і плакаты аказаліся незапатрабаванымі?
24 красавіка скончыўся адзін з галоўных этапаў выбарчай кампаніі - перадвыбарчая агітацыя.
Падчас агітацыі кандыдаты ў дэпутаты мелі магчымасць праводзіць сустрэчы, выступаць па абласному і мясцоваму радыё, вырабілі за кошт бюджэтных сродкаў ўлёткі. Правам на выступленне, друк агітацыйных матэрыялаў скарысталіся 91% кандидатаў у абласны Савет і 65% кандидатаў у раённыя Саветы.
Колькасць агітацыйных матэрыялаў у рамках адпушчаны бюджэтных сродкаў вызначалі не самі кандыдаты, а выбарчыя камісіі. Так, для кандыдатаў у дэпутаты аблсавету колькасць ўлётак і плакатаў вызначалася па формуле: на кожных 25 выбаршчыкаў акругі 1 плакат ці ўлётка.
Па словах апазіцыйнага кандыдата ў Віцебскі абласны Савет Ірыны Акулёнок, ёй даводзілася штодня развешваць свае агітацыйныя матэрыялы ў дазволеных адміністрацыяй Першамайскага раёна г.Віцебска месцах. Паколькі на наступны дзень плакаты зрываліся невядомымі. А плакаты канкурэнта, якога падтрымлівае ўлада, якія віселі побач, заставаліся на месцы.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"