viasna on patreon

Гарадок: Падлік галасоў праходзіў павольна

2010 2010-04-26T00:19:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гарадку Віцебскай вобласці больш за тры гадзіны лічылі бюлетэні і падводзілі вынікі галасавання сябры камісіі на Гагарынскім ўчастку № 5 па выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў. Гэта з-за таго, што на дадзеным участку падлік галасоў кантралявалі старшыня раённага аддзялення партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты Леанід Аўтухоў і назіральнік, актывіст руху "За Свабоду" Леанід Гаравы.

Палітычныя актывісты прынцыпова запатрабавалі ад сябраў участковай выбарчай камісіі няўхільна выконваць выбарчае заканадаўства. Акрамя таго, на ўсе парушэнні імі былі складзеныя пратаколы, якія яны неадкладна адправілі для рэагавання ў Гарадоцкую раённую пракуратуру. І такіх пратаколаў да канца назірання было складзена больш за дзесяць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства