viasna on patreon

Барысаў: Прадказальны вынік

2010 2010-04-26T11:28:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Найбольшую цікавасць у Барысаве ўяўлялі выбары ў раённы Савет дэпутатаў па дзвюх акругах №7 і №15, дзе ў барацьбе за дэпутацкі мандат удзельнічалі "нязручныя" для вертыкалі кандыдаты.

 

У акрузе №7 пенсіянерцы Тамары Каважэнка, якую вылучылі кандыдатам жыхары мікрараёна Дымкі, супрацьстаяў начальнік 72 Аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў гвардыі палкоўнік Валерый Гнілазуб. Пенсіянерку, вядомую сваёй бескампраміснай барацьбой з мясцовымі ўладамі за рашэнне праблемы затаплення падворкаў мікрараёна  Дымкі, раённая камісія не зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты пад надуманай падставай, і Каважэнка здолела абараніць сваё права абірацца ў Менскай абласной камісіі. Сярод чатырох участкаў для галасавання акругі №7 два знаходзіліся на тэрыторыі вайсковых частак і адзін тэрыторыі ваеннага шпіталя. Тут галасаванне, у якім бралі ўдзел салдаты тэрміновай службы, прайшло датэрмінова, і за Каважэнка, па дадзеных участковых камісій,  былі аддадзены адзінкавыя  галасы. Адзіны ўчастак акругі №7, на якім было магчыма весці  і было арганізавана назіранне за ходам выбараў, размяшчаўся ў будынку сярэдняй школы №16. На гэтым участку Каважэнка лідзіравала з перавагай у больш за дзвесце галасоў.  Аднак гэта не дазволіла змяніць агульную сітуацыю на яе карысць.  Перамогу на выбарах атрымаў Валерый Гнілазуб. Ці будзе ганарыцца гвардыі палкоўнік такой перамогай - вырашаць яму самому.

 

Сябра партыі БНФ, актывіст руху “За свабоду” Зміцер Бабіцкі быў адным з трох кандыдатаў, якія змагаліся за дэпутацкі мандат Барысаўскага раённага Савета па акрузе №15. Па інфармацыі праваабаронцы Алега Мацкевіча, большасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі ў дзень выбараў, аддалі свае галасы за Зміцера Бабіцкага. Аднак у выніку агульнага  падліку галасоў, у тым ліку, аддадзеных падчас датэрміновага галасавання, дэпутатам стаў дырэктар Барысаўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Уладзімір Шмакаў, які “апярэдзіў” Бабіцкага на 76 галасоў. Аўтсайдарам у гэтай акрузе аказаўся дырэктар ААТ “Лесахімік” Валянцін Шкаруба.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства