viasna on patreon

Гомельскага маладафронтаўца затрымалі за ўлёткі

2010 2010-04-27T11:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

26 красавіка ў Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка. Міліцыянты паводзілі сябе ветліва, але разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі “За беларускую мову”. 

Антось расклейваў увечары улёткі зь інфармацыяй пра Малады Фронт ля прыпынкаў транспарту. Каля адзінаццатай гадзіны вечара яго затрымалі міліцыянты й адвялі ў пастарунак, дзе канфіскавалі блізу 80 інфармацыйных улётак і некалькі аркушоў з подпісамі ў падтрымку беларускай мовы.

Прыблізна празь дзьве гадзіны юнака адпусьцілі й паведамілі, што канфіскаваныя аркушы, магчыма, вернуць, калі яны не спатрэбяцца міліцыі.

Хлопец апавядае, што у пастарунку, нягледзячы на позьні час сабралося дзесяць міліцыянтаў “паглядзець на апазыцыянэра”, усе паводзілі сябе вельмі ўважліва, большасьць нават добра ставіліся, што было бачна па зваротах, нэгатыў сыходзіў толькі ад нямногіх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства