viasna on patreon

Улётак праўладнага кандыдата ў тры разы больш, чым выбаршчыкаў

2010 2010-04-22T15:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кандыдаты ад улады нічога не абяцаюць выбаршчыкам Гарадоччыны. Немэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў выявіў актывіст Руху "За Свабоду!" Леанід Гаравых пры вырабе інфармацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага райсавета.

Друкаваныя матэрыялы пры гэтым не ўтрымліваюць праграмы. Чыноўнікам, што падаліся ў дэпутаты няма чаго прапанаваць людзям.

Актывіст Руху "За Свабоду" Леанід Гаравы мяркуе, што мае месца не мэтавае  выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры вырабе інфармацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага райсавета.

За подпісам Гарадоцкай раённай выбарчай камісіі на Гарадоччыне распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты. Пры законнасці выпуску інфармацыйных матэрыялаў увагу актывіста прыцягнулі дзве акалічнасці.

Па-першае, матэрыялы не ўтрымліваюць праграмы ддзейнасці кандыдатаў, а толькі даюць кароткую інфармацыю аб біяграфіі кандыдата. Між тым арт. 75 ВК РБ кажа, а Віцебская абласная камісія настойвае, што выкарыстанне правоў на агітацыю магчыма, калі кандыдат паведамляе праграму сваёй дзейнасці. Фактычна кандыдаты на выбары ідуць нічога не прапаноўваючы выбаршчыкам. Такія стандарты агітацыі кандыдатаў у мясцовыя саветы па-гарадоцку.

Па-другое, Пры сярэдняй колькасці выбаршчкаў на акругу – каля 650 асоб, наклад кожнага вырабленага заказа роўны дзвюм тысячам. Кожны выбаршчык Гарадоччыны атрымае аж тры лістка ад кандыдата з біяграфіяй. Пры нястачы улётак для кандыдатаў у абласны савет, дзе акругі больш 12 тысяч, а вырабіць максімум магчыма 6500 улётак, такая "раскоша" выклікае здзіўленне. Навошта больш тысячы нікаму не патрэбных улётак. У прыбіральні выбаршчыкі ўжо ходзяць з адмысловай паперай.

Пытанні наконт не мэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў на Гарадоччыне актывіст Руху "За Свабоду" Леанід Гаравы задаў старшыні Віцебскай абласной выбарчай камісіі ў адмысловай заяве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства