viasna on patreon

Затрыманне журналіста на выбарчым участку

2010 2010-04-26T09:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзень выбараў на 19-м участку мінскай выбарчай акругі № 30 у памяшканні гімназіі № 33 міліцыя затрымала журналіста газеты «Белорусы и рынок» Вадзіма Александровіча

Як распавёў на наступны дзень прэс-службе БАЖ сам журналіст, затрыманне адбылося каля 20.00, калі ён здымаў на фотаапарат у рэжыме відэа працэс падліку галасоў. Гэта не спадабалася выбарчай камісіі.

«Я даводзіў сябрам камісіі, што заканадаўствам фота- і відэаздымкі падліку галасоў не забароненыя. Але яны ўсяляк даказвалі мне, што слова старшыні камісіі важней», — распавёў В. Александровіч.

Як распавёў Радыё «Свабода» сведка гэтых падзеяў, кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавету па гэтай акрузе Алесь Лагвінец, затрыманне правёў намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Уладзіслаў Спірын па просьбе дырэктаркі гімназіі № 33 Аксаны Якубоўскай.

Затрыманага журналіста адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна. Як распавёў БАЖ сам В. Александровіч, у пастарунку ў яго адразу ж адабралі мабільны тэлефон. Пратаколу на яго не складалі, але ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, а каля 23.00 адпусцілі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства