Геніюш: 100 гадоў пад забаронай
Святкаванне стогадовага юбілею Ларысы Геніюш чакана вылілася ў супрацьстаянне з уладамі.
Сёлета яно было асабліва выразным. Спачатку ў Ваўкавыску раптоўна знікла шыльда ў гонар паэткі, што была вывешаная на доме, у якім Ларыса Геніюш нарадзілася. У дадатак да гэтага на некалькі гадзін у пастарунак трапіў ініцыятар вывешвання памятнай шыльды — мясцовы прадпрымальнік Мікалай Кавальчук. А потым ужо ў Зэльве ўлады ў адкрытую cарвалі памятную шыльду з дома, дзе жыла Ларыса Геніюш. У абодвух выпадках дамы былі прыватнымі, а з гаспадарамі была дасягнутая дамоўленасць на размяшчэнне памятных знакаў. То бок ніякіх юрыдычных падставаў для падобных дзеянняў не існавала.
9 жніўня 2010 года Геніюш споўнілася б 100 гадоў. У сувязі з гэтай датай шэраг нацыянальных арганізацый абвясцілі ўвесь 2010 год годам Геніюш.
Савецкія і лукашэнкаўскія ўлады дагэтуль не рэабітавалі Геніюш.
Чытаць цалкам + фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з Зэльвы