Неадэкэкватнае затрыманьне каля касцёла Сьвятога Язэпа
Перад пачаткам акцыі у абарону касцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску вечарам 20 верасьня былі затрыманыя 12 актывістаў. На падыходзе да месца правядзеньня акцыі супрацоўнікі міліцыі пад час затрыманьня ўжывалі неадэкватную фізічную сілу. Многіх затрыманых па дарозе ў Цэнтральны РУУС раёну моцна зьбілі. У Паўла Севярынца разбіты твар, Зміцера Дашкевіча білі нагамі ў грудзі.
Нагадаем, што ў Дзень салідарнасьці, 16 верасьня актывісты апазыцыі заявілі, што будуць праводзіць штодзённыя акцыі да тае пары, пакуль помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя — кляштар бэрнардынцаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа — ня будзе аддадзены ў распараджэньне вернікаў. Гэты дзень завяршыўся масавымі затрыманьнямі. І вось працяг, яшчэ больш брутальны і жорсткі.
Цягам некалькіх гадзін усіх прэвентыўна затрыманых адпусьцілі без складанmня пратаколаў.
Сьпіс затрыманых каля касьцёлу сьвятога Язэпа:
Павал Севярынец,
Зьміцер Дашкевіч,
Уладзь Яроменак,
Ганна Шаруба,
Мікола Дземідзенка,
Наста Палажанка,
Уладзімір Дзевятка,
Мікалай Бамбіза,
Яўген Афнагель,
Эдуард Лобаў,
Паліна Кур’яновіч,
Зміцер Ясевіч.