viasna on patreon

Жыхары Бярозы паскардзіліся ў ЦВК на непразрыстасць фармавання раённай камісіі

2010 2010-09-30T15:51:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/szczapetkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота racyja.com

фота racyja.com

Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі, якія не былі запрошаны на паседжанне прэзідыуму Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета па фармаванню раённай выбарчай камісіі, накіравалі  скаргу ў ЦВК. У ёй паведамілі,  што іх жаданне прысутнічаць на фармаванні выбарчай камісіі, заяўленае пісьмова, было праігнаравана. Справа ў тым, што групы выбаршчыкаў (у іх ліку і самі Т. Шчапёткіна і С. Русецкі) шляхам падачы заяваў вылучылі актывістаў у склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, а ў адпаведнасці з арт. 34 Выбарчага кодэкса, “на паседжаннях органаў, якія ствараюць камісіі, маюць права прысутнічаць прадстаўнікі … грамадзянаў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі”.

Да скаргі Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі прыклалі копіі сваіх заяў на імя старшыні райвыканкама і старшыні райсавета, у якіх прасілі папярэдзіць іх аб паседжанні прэзідыуму. Нагадаем, што паведамленне аб паседжанні да іх прыйшло на шэсць з паловай гадзін пазней самога паседжання.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства