Бабруйск: На сайце гарвыканкамаўскай газеты пачалася крытыка апазіцыі
На сайце газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” з’явілася публікацыя пад назвай “Кампания стартовала и обещает быть интересной”. Аўтар артыкула Аляксандр Цімафееў знаёмы чытачам “БЖ” як пастаянны крытык апазіцыі.
У гэтым артыкуле аўтар застаўся верным сабе: спачатку пахваліў беларускія ўлады за дэмакратычнасць, бо дазволілі зарэгістравацца 17-ці прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду, а пасля “прайшоўся” па апазіцыі. Пачаў Аляксандр Цімафееў з “канструктыўных апазіцыянераў” з ЛДП, узгадаўшы эпізод, у якім Мікалай Лазавік раіў Сяргею Гайдукевічу пачытаць “Мёртвыя душы” Гогаля. Затым прапанаваў чытачам некалькі версіяў прычын, па якіх на выбары не пайшоў Аляксандр Мілінкевіч: “Первая – не дал ему денег Запад, вот и отказался. Вторая – не годится Милинкевич на роль лидера оппозиции, ибо нет у него харизмы и воли. Третья – уже был, дай другим”.
Пасля гэтага аўтар паведамляе, што пад выбары апазіцыянеры “рыскают по заграницам” у пошуках “золотого ключика”. “А он, как заметил Президент страны Александр Лукашенко, находится у белорусского народа. Только мы, избиратели, определим 19 декабря, в каком направлении будет развиваться страна”.
У канцы атрыкула Аляксанд Цімафееў заклікае чытачоў узгадаць будову беларускай дзяржаўнасці ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. І адзначае, што паўтарэння тых падзеяў вельмі не хочацца.
Такім чынам, крытыка апазіцыі і прапаганда дзеючай ўлады на афіцыйным узроўні ў Бабруйску ўжо распачалася.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”