viasna on patreon

Маладэчна: Крытэры складу камісіі вытрыманыя – фармальна

2010 2010-09-30T16:24:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hvoscik_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Аляксей  Хвосцік

Праваабаронца Аляксей Хвосцік

Маладэчанскім праваабаронцам толькі з другой спробы ўдалося атрымаць спіс сябраў раённай выбарчай камісіі. Пры першым звароце ім чамусьці ў гэтым адмовілі - маўляў, інфармацыя хутка з’явіцца ў прэсе. Праз некаторы час, пры другім запыце, спіс усё ж быў прадастаўлены для азнаямлення.

Склад камісіі здзіўлення не выклікаў. Прадстаўнікі апазіцыі ў ім адсутнічаюць.

Маладэчанская  раённая выбарчая камісія складаецца з 13 сябраў. Каб усё было па законе, прадстаўнікі вылучаліся грамадскімі арганізацыямі, шляхам збору подпісаў грамадзянаў і працоўнымі калектывамі. Па адным прадстаўніку вылучылі “Белая Русь”, “Саюз жанчын”, “Чырвоны крыж”, ”БРСМ”, арганізацыя ветэранаў, прафсаюз. Чатыры чалавекі - ад працоўных калектываў, тры - шляхам збору подпісаў грамадзянаў.

Пераважная большасць сябраў камісіі будуць працаваць у гэтай якасці ўжо не першыя выбары. Астанія – не дасведчаныя, але “правераныя” – чыноўнікі, начальнікі, члены БРСМ і г.д.

На думку праваабаронцы Аляксея Хвосціка, такія вынікі былі цалкам прадказальныя. Ён не бачыць асаблівага сэнсу пісаць скаргу на неўключэнне прадстаўнікоў апазіцыі: крытэры па фармаванні камісіяў фармальна выкананыя. Там прысутнічае патрэбная колькасць прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных арганізацыяў, некалькі чалавек вылучаныя шляхам збору подпісаў. Сам Аляксей Васільевіч таксама вылучаўся ў камісію ад грамадзянаў, але, як ён кажа, “пэўна, не ад тых грамадзянаў” - таму безвынікова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства