Брэсцкая абласная газета пра Някляева: Аперацыя “Правакацыя”
Брэсцкая абласная газета “Заря” сумняваецца, што Уладзімір Някляеў стане кандыдатам у прэзідэнты. “Аперацыя “Правакацыя”?” -- пад такой назвай выйшаў артыкул Глеба Майскага ў нумары выдання за 28 кастрычніка. У матэрыяле апісываецца правакацыйная, з пункту гледжання аўтара, манера правядзення мерапрыемстваў па збору подпісаў ініцыятыўнай групай Уладзіміра Някляева. І робіцца выснова, што мэта спадара Някляева -- проста годна сысці з дыстанцыі.
У доказ варта прывесці наступную цытату: “Сегодня создается впечатление, что этот кандидат выбрал тактику скорее не борьбы, а своевременного красивого ухода – с высоко поднятой головой, борцом за справедливость, которому связала руки несправедливая и якобы персонально жестокая к нему нынешняя государственная система”.
Цікава, што пра іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта газета з пачатку сёлетняй выбарчай кампаніі ўвогуле не ўзгадывала.
Поўны тэкст артыкулу можна прачытаць на сайце выдання www.zarya.by
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”