Пінск: Менш за ўсё подпісаў здадзена за Някляева
На афіцыйным сайце пінскага гарвыканкаму з’явілася інфармацыя па колькасці подпісаў, якія сабралі ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты. Стала вядома, што ў Пінску збіралі подпісы 8 ініцыятыўных груп, а вынікі іх працы такія:
Лукашэнка А.Р. – 16 673
Міхалевіч А.А. – 2372
Раманчук Я.Ч. – 2317
Кастусёў Р.А. – 1107
Саннікаў А.О. – 819
Рымашэўскі В.А. – 671
Цярэшчанка В.І. – 533
Някляеў У.П. – 239
Сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева тлумачаць свой вынік тым, што подпісаў яны сабралі болей, а здаць менавіта столькі загадалі абласныя каардынатары.
У нататцы азначана, што за А.Р. Лукашэнку подпісы збіралі актывісты арганізацый “Белая Русь”, БРСМ, саюзу жанчын, КПБ, прафсаюзаў, савету ветеранаў і іншыя грамадзяне. Аб тым, хто збіраў подпісы за вылучэнне іншых кандыдатаў, інфармацыі няма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”