viasna on patreon

Шэраг райвыканкамаў паклапаціліся аб інфармацыі адносна здачы дакументаў па вылучэнні ва ўчастковыя камісіі

2010 2010-10-31T09:53:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг сайтаў райвыканкамаў Гомельскай вобласці змясцілі аб’явы, куды ў апошнія дні падаваць дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі палітычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі і выбаршчыкамі.

Лепш за ўсіх праінфармаваў выбаршчыкаў па гэтым пытанні сайт Мазырскага райвыканкама: указаны нумар кабінета райвыканкама, час працы. Акрамя таго, тут жа змешчана інфармацыя аб тым, што паседжанне Мазырскага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “состоится 2 ноября 2010 года в малом зале райисполкома (3 этаж) в 9.00”.

Няблага інфармуе па гэтым пытанні сваіх наведвальнікаў і сайт Жыткавіцкага райвыканкама. Ён нагадаў, што “29 октября 2010 года последний день сдачи подписных листов по выдвижению кандидатов в Президенты Республики Беларусь” і ўказаў, у якіх кабінетах (іх тры) і ў які час іх прымаюць. “В связи с предстоящим окончанием срока, установленного Избирательным кодексом Республики Беларусь для выдвижения представителей в состав участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь, 30 и 31 октября 2010 года установлено дежурство работников отдела организационно-кадровой работы райисполкома”, - крыху ніжэй паведамляе сайт і падае нумары двух кабінетаў і час іх працы, куды трэба здаваць дакументы.

Прыкладна аб’яву такога ж зместу змясціў на сваім сайце Петрыкаўскі райвыканкам, прычым ўказана і дата яе апублікавання - 26 кастрычніка. Аб’ява таксама паведамляе нумар кабінета райвыканкама, дзе вядзецца прыём дакументаў, час яго працы.

Праўда, ні Жыткавіцкі, ні Петрыкаўскі райвыканкам не змяшчаюць інфармацы, калі адбудзецца пасежданне па пытанні ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і не папярэджваюць, што 30-31 кастрычніка, – гэта апошнія дні, якія завяршаюць этап вылучэння прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі.

На сайтах Калінкавіцкага, Нараўлянскага і Лельчыцкага райвыканкамаў ніякіх аб’яў такога кшталту адшукаць не ўдалося.

Нагадаем, што прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад ўчастковых камісіі працягваецца па 31 кастрычніка ўключна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Спасылкі на сайты:

Мазырскі: http://mozyrisp.gov.by/rus/vibori_2010/

Жыткавіцкі: http://zhitkovichi.gomel-region.by/ru/vibory-presidenta

Петрыкаўскі: http://petrikov.gomel-region.by/ru/vibory-presidenta/news-izb-kampanii

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства