viasna on patreon

Горкі: Пра склад участковых камісій параілі даведацца з газеты

2010 2010-11-04T07:40:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасяджэнне Горацкага раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядалась пытанне фармавання ўчастковых выбарчых камісій, адбылося 3 лістапада.

На пасяджэнні прысунічала назіральнік Галіна Будная. Яна была вельмі ўражаная тым фактам, што пытанне фармавання ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Горацкі райвыканкам разгледзеў за 5 хвілін.

Распавядае Галіна Будная:

- Пасяджэнне райвыканкама пачалося ў 10 гадзін раніцы. Паколькі гэта было планавае пасяджэнне, то на яго разгляд было вынесена вельмі шмат пытанняў. Пытанне фармавання ўчастковых выбарчых камісій разглядалася апошнім. Прызнаюся, я была вельмі ўражаная тым фактам, што Горацкі райвыканкам здолеў разгледзець такое важнае пытанне, як фармаванне ўчастковых выбарчых камісій, за 5 хвілін, я адмыслова назірала за часам. Спісы з прозвішчамі членаў участковых выбарчых камісій не зачытываліся, было толькі паведамлена, што ў Горацкім раёне створана 35 камісій, у склад якіх увайшло 438 чалавек.  Усё было настолькі хутка, што я нават не паспела занатаваць усе агучаныя дадзеныя. Запісала толькі, што ў камісіі вылучаны 159 чалавек ад грамадскіх аб’яднанняў, 1 – ад КПБ, 194 – згодна заяў выбаршчыкаў, 4 – ад “Белай русі” і 20 – ад БРСМ. Таксама было сказана, што ў камісіях будуць працаваць 63 маладых чалавекі да 30 гадоў і 29 дзяржслужачых. Дакладчыца асабліва падкрэсліла, што ўсе нормы выбарчага кодэкса былі строга выкананы. Калі ж я папрасіла паказаць мне падрабязную інфармацыю аб складзе ўчастковых выбарчых камісій, то мне адмовілі, сказалі, што пазней змагу прачытаць пра гэта ў горацкай раённай газеце.

Галіна Будная таксама паведаміла пра тое, што прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый у Горацкім раёне ў склад участковых выбарчых камісій не вылучаліся. Па яе словах, мясцовыя дэмакратычныя актывісты збіраюцца прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі назірання на прэзідэнцкіх выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства