Жодзіна: З 12 вылучэнцаў апазіцыйных партый у склад УВК прайшоў 1
https://spring96.org./be/news/37258
2010
2010-11-04T11:03:24+0200
2010-11-04T11:03:24+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zheltyi.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З 12 прэтэндэнтаў, вылучаных у склад участковых камісій у Жодзіне ад абласных арганізацыяў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" (3 чалавекі) і АГП (9 чалавек) прайшоў Ігар Васілеўскі, працоўны “БелАЗ”, вылучаны ад АГП.
Як праходзіла паседжанне Жодзінскага гарвыканкаму па фармаванні 23 участковых камісій, ацаніць цяжка, бо праваабаронца Аляксей Лапіцкі, які падаваў пісьмовы запыт аб магчымасці прысутнічаць на паседжанні (як грамадзянін Беларусі) атрымаў афіцыйную адмову ад старшыні выканкаму М.М. Амельянчука.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”