viasna on patreon

У Свіслачы кандыдатуры дэмакратаў разглядаць не захацелі

2010 2010-11-04T11:44:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svislach-hrodzenshchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паседжанне адміністрацыі Свіслацкага раёну, што на Гродзеншчыне, прайшло ў горшых савецкіх традыцыях. Кандыдатуры 5-ці вылучэнцаў ад партыі БСДГ чыноўнікі публічна разглядаць не захацелі і праігнаравалі. Яшчэ 2 грамадска-палітычныя актывісты вылучаліся ў горадзе шляхам збору подпісаў і падачы адпаведнай заявы. Дакладна невядома, ці прайшлі яны ў склад участковых камісій, паколькі склады камісій на паседжанні выканкаму так і не былі агучаны. Даведацца пра гэта можна будзе толькі тады, як спісы будуць надрукаваныя ў мясцовай раённай газеце.

“І як у такой сітуацыі, калі заканадаўства адводзіць трохдзённы тэрмін на абскарджанне рашэнняў адміністрацыі, рэалізаваць гэтае права?! Гэта проста немагчыма фізічна. Мы зноў сталі сведкамі нейкага спектаклю. На мінулых выбарах у мясцовыя саветы свіслацкая адміністрацыя спярша ўключыла некалькі сяброў БСДГ у камісіі, а пасля афіцыйнай публікацыі выявілася, што гэта не так. Зараз жа нікога з прадстаўнікоў Грамады не ўлучылі ў камісіі адразу”, – каментуе сітуацыю свіслацкі незалежны назіральнік Віктар Дзесяцік.

Крыху іншая сітуацыя ў Дзятлаўскім раёне. Там з 4-х вылучэнцаў БСДГ у склад участковых камісій патрапілі два – Мікалай Мелех улучаны ў склад участковай камісіі Кастрычніцкага ўчастка для галасавання №9 г. Дзятлава, а Юрый Чайкоўскі ў склад участковай камісіі  ўчастка для галасавання №7 санаторыя “Радон”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства